Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  2. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  3. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  4. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  5. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  6. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  7. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  8. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  9. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  10. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  11. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  12. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
Читать по-русски


/

У мікрараёне Чыгуначны ў падмаскоўнай Балашысе (Расія) кілер параніў з пісталета Макарава з глушыцелем супрацоўніка Мінабароны РФ, піша The Moscow Times.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Reuters
Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: Reuters

Нападнік не змог скончыць пачатае, бо ахоўнік ахвяры адкрыў агонь у адказ. У доме, побач з якім здарылася перастрэлка, прапісаныя як мінімум тры чалавекі, звязаныя з расійскім ВПК і сілавымі ведамствамі.

Спроба замаху адбылася ў мінулую сераду ў двары жылога дома на вуліцы Шостая ў ЖК «Вольгіна парк», калі мужчына, які падвергнуўся нападу, выходзіў з пад’езда. Як паведаміла крыніца ў праваахоўных органах РІА «Новости», невядомы ўсчаў страляніну ранняй раніцай, пасля чаго ўцёк.

Baza, Shot і Mash напісалі, што нападнік мэтаскіравана чакаў сваёй ахвяры ля пад’езда і адкрыў агонь, як толькі тая выйшла. Мяркуючы з відэа, пасля некалькіх стрэлаў у спіну пацярпелы пабег да прыпаркаванага ля пад’езда аўтамабіля, адкуль з’явіўся іншы мужчына з пісталетам і пачаў страляць у адказ. Кілер збег і, паводле інфармацыі тэлеграм-каналаў, уцёк на бэжавых «Жыгулях».