Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  2. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  3. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  4. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  5. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  6. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  7. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  8. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  9. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  10. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  11. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  12. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
Читать по-русски


/

44-гадовы Мікалай Коваль з Рэчыцы ваяваў ва Украіне на баку Расіі і загінуў летам 2024 года. «Флагшток» пагаварыў з яго былым знаёмым Ігарам (імя змененае з меркаванняў бяспекі) — той расказаў, што Мікалай вырашыў пайсці на вайну пасля шэрагу асабістых няўдач.

Николай Коваль. Фото с сайта «Наша Нiва»
Мікалай Коваль. Фота з сайта «Наша Нiва»

Паводле Ігара, Мікалай Коваль пачынаў у МНС і меў перспектывы кар’ернага росту:

«Нармальны кампанейскі хлопец, паступіў [у Інстытут МНС], пайшоў на павышэнне, як кіраўнік быў справядлівы. Такі служака-статутнік, фанат армейскага ўкладу. Яго хацелі ставіць начальнікам Брагінскага РАНС. Ён адмовіўся і звольніўся. Уладкаваўся да нафтавікоў на „Беларуснафту“. Але і там нешта не зраслося».

Перад заключэннем кантракта з Мінабароны РФ Мікалай сутыкнуўся з жыццёвымі цяжкасцямі:

«Потым купіў бус, кіраваў маршруткай, але сеў на шклянку… Развод, аліменты, бізнес пайшоў па п****е, і ён заключыў кантракт на СВА (вайна ва Украіне. — Заўв. рэд.)».

«Хавалі адны берцы», — так ахарактарызаваў пахаванне Ігар. Ён дапусціў, што прычынай смерці Мікалая Коваля стаў выбух, бо для пахавання родным даставілі толькі асобныя фрагменты цела.

Нагадаем, беларус загінуў летам 2024 года, але пра яго смерць стала вядома толькі цяпер, піша «Наша Нiва».

Мікалай Коваль скончыў Гомельскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж кулінарыі і Гомельскі інжынерны інстытут МНС. Адслужыў у Паветрана-дэсантных войсках. Нейкі час працаваў у пажарнай аварыйна-выратавальнай частцы на аб’екце «Беларуснафта» пад Рэчыцай, быў начальнікам варты. Потым стаў індывідуальным прадпрымальнікам.

Вядома, што на Коваля заводзілі крымінальную справу паводле часткі 1 артыкула 218 КК (Наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці), але вытворчасць спынілі.

Калі Коваль паехаў ваяваць, невядома. Ён служыў у 254-м мотастралковым палку (в/ч 91 704), які дыслакаваўся ў Бранскай вобласці.

У траўні 2024-га Коваль быў паранены, трапіў у шпіталь у Белгарадзе. Потым вярнуўся на вайну, яго прызначылі камандзірам узвода. З 4 ліпеня 2024-га лічыўся зніклым без вестак.

Пра смерць Мікалая 30 жніўня 2024 года напісала ў сацсетках яго маці Таццяна Коваль: «Сыночак наш едзе дадому з СВА навечна маладым».

Пасмяротна Коваля ўзнагародзілі ордэнам Мужнасці Расійскай Федэрацыі. У яго засталіся жонка і дзеці.