Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  2. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  3. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  4. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  5. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  6. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  7. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  8. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  9. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  10. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  11. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
Читать по-русски


Экс-рэдактар NEXTA Раман Пратасевіч расказаў журналістам, што пасля выключэння са спісу тэрарыстаў будзе шукаць працу і больш канкрэтна планаваць жыццё, перадае БЕЛТА.

Роман Протасевич. Июль 2023 года. Фото: Виталий Пивоварчик, БЕЛТА
Раман Пратасевіч. Ліпень 2023 года. Фота: Віталь Піваварчык, БЕЛТА

Паводле словаў Рамана Пратасевіча, цяпер ён спрабуе наладжваць уласнае жыццё: «Вырашыў заняцца сабой. Літаральна нядаўна даведаўся, што мяне выключылі са спісу тэрарыстаў. Гэта значыць, што ўжо цяпер я магу шукаць працу, больш канкрэтна думаць пра будучыню».

— Буду займацца пошукамі працы і паралельна ўмацоўваць здароўе. Што да сферы, у якой планую працаваць, гэта цяжкае пытанне. Я цяпер разглядаю розныя варыянты. Калі казаць зусім сумленна, то я дакладна не планую звязваць жыццё з палітыкай, — запэўніў ён. Раман Пратасевіч дадаў, што яго часта пазнаюць на вуліцах, але негатыўнага стаўлення да сябе ён не адчувае.

Як паведамлялася раней, маці Рамана Пратасевіча Наталля Пратасевіч, якая восенню 2020 года пакінула Беларусь, у сакавіку гэтага года падала зварот у камісію па вяртанні ў Беларусь і ўжо ў траўні вярнулася дадому.

Нагадаем, Раман Пратасевіч быў затрыманы 23 траўня 2021 года шляхам прымусовай пасадкі ў Мінску рэйса Ryanair Афіны — Вільнюс. Спачатку ён утрымліваўся ў СІЗА, затым быў пераведзены пад хатні арышт, пазней — пад падпіску пра нявыезд. Яго абвінавачвалі ў кіраўніцтве экстрэмісцкім фарміраваннем, распальванні варожасці, закліках да захопу ўлады і па іншых артыкулах. У траўні 2023 года суд вынес яму прысуд — 8 гадоў пазбаўлення волі. Аднак да гадавіны арышту, 22 траўня, было абвешчана, што Раман памілаваны Лукашэнкам.

Чытайце таксама