Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  2. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  3. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  4. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  5. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  6. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  7. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  8. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  9. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  10. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  11. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
Читать по-русски


Сенат Польшчы прыняў законапраект пра абмежаванне права на прытулак. Раней яго зацвердзіў Сейм. У верхняй палаце польскага парламента за закон прагаласавалі 72 сенатары, супраць выступілі 10. Сенат таксама не ўнёс паправак у законапраект, піша Reform.news.

ВНЖ Польши. Фото: monito.com
ВНЖ Польшчы. Фота: monito.com

Праект прадугледжвае, што польскі ўрад на прадстаўленне Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі зможа ўводзіць часовае абмежаванне права на падачу хадайніцтва пра міжнародную абарону. Такое абмежаванне будзе ўводзіцца на тэрмін да 60 дзён на пэўным участку мяжы. Падоўжыць тэрмін дзеяння абмежавання можна будзе на 60 дзён са згоды Сейма.

На іншых вонкавых межах, не ахопленых пастановай, будуць дзейнічаць агульныя правілы. З часовага абмежавання падачы заяваў на міжнародную абарону будуць выключаныя ўразлівыя групы. Да іх, у прыватнасці, адносяцца цяжарныя жанчыны, няпоўнагадовыя без апекі і асобы, якія маюць патрэбу ў асаблівым абыходжанні.

Папраўка таксама прадугледжвае ўвядзенне дадатковых падставаў для пазбаўлення статусу бежанца. Да іх адносяцца асобы, якія ўяўляюць пагрозу дзяржаўнай бяспецы, а таксама замежнікі, што маюць прысуд за здзяйсненне асабліва цяжкага злачынства, які ўступіў у сілу.