Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  2. Администрация Трампа внезапно кардинально изменила свою стратегию по Украине в пользу России — эксперты привели подтверждения
  3. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  4. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
  5. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
  6. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  7. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  8. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
  9. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  10. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  11. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  12. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  13. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  14. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  15. Россия ночью нанесла массированный удар по Украине: в Киеве — восемь погибших, в том числе двое детей, и десятки пострадавших
  16. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  17. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
  18. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
  19. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
Читать по-русски


Як ва Украіне рэагуюць на навіны пра здароўе Лукашэнкі, ці датычныя ўкраінскія службы да падрыхтоўкі «тэракту» на 9 траўня і чаму Кіеў перамяншае чаканні ад контрнаступлення. Пра гэта дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк расказаў «Люстэрку».

 — Як у Офісе прэзідэнта Украіны рэагуюць на навіны пра здароўе Лукашэнкі?

— Мы карэктная краіна. Мы разумеем, што здароўе — гэта важней за ўсё. Мне здаецца, што ад здароўя Лукашэнкі залежыць многае і для Расіі, і для Беларусі. У Крамля ёсць надзея на Беларусь у вайне, на інфармацыйную, прапагандысцкую, тэрытарыяльную падтрымку. Навіны пра Лукашэнку палохаюць расійскае кіраўніцтва. Гэта будзе мяняць наогул усе працэсы, якія адбываюцца, прынамсі, на паўночным флангу вайны.

Мы нейтральна ставімся да паведамленняў пра здароўе спадара Лукашэнкі. Для нас важней, каб Беларусь, афіцыйны Мінск у нейкі момант усвядомілі, што рэальна адбываецца на лініі фронту ва Украіне. Чаму Расія непазбежна прайграе і чаму няправільная замежнапалітычная пазіцыя Беларусі будзе мець вельмі цяжкія наступствы для будучыні вашай краіны.

— Лукашэнку запрасілі ў Нью-Ёрк на саміт ААН. Навошта гэта Арганізацыі Аб’яднаных Нацый?

— Безумоўна, любая міжнародная пляцоўка мае права не звяртаць увагі на ўласныя рэгламентныя дакументы і тыя ці іншыя санкцыйныя абмежаванні, накладзеныя на лідараў краін, якія так ці інакш забіваюць свабоды або ўдзельнічаюць у генацыдных войнах.

Шчыра кажучы, мне здаецца, што ААН наогул трэба акуратна рабіць тыя ці іншыя крокі, бо рэпутацыя арганізацыі ўвесь час пагаршаецца. Калі ў цябе чалец Савета Бяспекі — краіна, якая маніфеставана парушае твой жа статут, дэманструе абсалютнае грэбаванне ключавымі прынцыпамі, на якіх стаіць ААН, напрыклад, недатыкальнасць тэрыторыі суверэннай дзяржавы, але ты працягваеш даваць гэтай краіне магчымасць дамінаваць у Савеце Бяспекі, ініцыяваць тыя ці іншыя слуханні, то зразумела, што рэпутацыя для цябе нічога не вартая.

Гэта не будзе мець ніякіх істотных наступстваў. Няма сэнсу аналізаваць тыя ці іншыя ініцыятывы ААН сёння. Гэта не будзе мець істотных наступстваў для фіналу вайны як такой, для пасляваеннага перафарматавання, у тым ліку такога міжнароднага інстытута, як Арганізацыя Аб’яднаных Нацый.

Безумоўна, Украіна па сваіх афіцыйных каналах праз Міністэрства замежных справаў выкажа сваё крайняе непрыманне любога разбурэння наяўных на сённяшні дзень абмежаванняў, якія абсалютна аб’ектыўна накладзеныя, у тым ліку і на прадстаўніка Рэспублікі Беларусь.

Российская военная техника пересекает границу Беларуси и Украины в пункте пропуска Сеньковка, 24 февраля 2022 года
Расійская ваенная тэхніка перасякае мяжу Беларусі і Украіны ў пункце пропуску «Сянькоўка», 24 лютага 2022 года

— Украінскія ўлады будуць нешта рабіць, каб не дапусціць Лукашэнку на саміт ААН?

— Безумоўна, мы будзем выкарыстоўваць усе інструменты юрыдычнага і дыпламатычнага ўздзеяння. Мы будзем звяртацца ў адпаведныя рэгламентныя камітэты і ААН і публічна будзем пра гэта гаварыць. Тут, падкрэслю, трошкі інакш трэба глядзець. Вось хоча арганізацыя пад назвай Арганізацыя Аб’яднаных Нацый канчаткова забіць сваю рэпутацыю. Хоча яна паскорана ісці да трансфармацыі, хоча даказаць, што для яе не існуе ўласнага статута і правілаў, што для яе не прынцыповае міжнароднае права, што можна падтрымліваць суўдзельнікаў ваенных злачынстваў. Хоча арганізацыя абнуліцца. Яна мае на гэта права.

Вядома, любы чалавек, любая арганізацыя, любая міжнародная пляцоўка мае права даказаць сваю нямогласць. Хоча яна гэтага ў паскораным рэжыме — хай гэта робіць. Гэта з аднаго боку. З іншага — запрашэнне ці незапрашэнне кудысьці адсутнага суб’екта, а Беларусь часоў Лукашэнкі — гэта адсутны ў глабальнай палітыцы суб’ект, які не ўплывае ні на адзін рэальны працэс. Для мяне наогул дзіўна, калі тыя ці іншыя міжнародныя арганізацыі запрашаюць адсутны суб’ект куды-небудзь, спрабуючы выглядаць неяк больш маштабна.

Па-першае, гэта не будзе мець ніякага значэння. Па-другое, гэта не прывядзе ні да якіх наступстваў для змены тых ці іншых сітуацый. І, адпаведна, гэта толькі паскорыць, яшчэ раз падкрэсліваю, падзенне рэпутацыі арганізацыі, якая ідзе на гэты абсалютна бескарысны крок.

— Днямі беларускія ўлады абвінавацілі ўкраінскія спецслужбы ў падрыхтоўцы тэракту на 9 траўня. Што вы можаце ім адказаць?

— Я вельмі добра разумею, што такое сучасны афіцыйны Мінск. І разумею недарэчнасць іх заявы. Я не гатовы даваць псіхіятрычную ацэнку такім заявам. Гэта выглядае абсурдна ў поўным аб’ёме. Мы не здзяйсняем тэракты ні на якіх тэрыторыях.

Адзіная краіна, якая ініцыявала вайну з тэрарыстычным кампанентам, — Расійская Федэрацыя. Непасрэдна Расія дэманстратыўна забівае цывільнае насельніцтва Украіны. Расія здзяйсняе масавыя тэракты. Украіна вядзе выключна абарончую вайну, якая павінная прывесці да дэакупацыі сваіх тэрыторый і наступнага пакарання ваенных злачынцаў.

Атакаваць трэція краіны, нават калі яны даюць сваю інфраструктуру для вядзення генацыднай вайны супраць Украіны, мы дакладна не маем намеру. Як і пашыраць геаграфію ваеннага канфлікту. Мы маем намер выйграць вайну. Мы маем намер выгнаць Расію са сваіх акупаваных тэрыторый. Як вынік гэтага мы маем намер ініцыяваць працэс трансфармацыі расійскай палітычнай прасторы. Мы маем намер пасадзіць на лаву падсудных вельмі многіх ваенных злачынцаў, уключаючы злачынцаў, якія дазвалялі выкарыстоўваць сваю тэрыторыю для нападу на Украіну. Гэта нашая задача, якая пераносіцца ў юрыдычную плоскасць: фізічнае вызваленне сваёй тэрыторыі і наступная юрыдычная праца з людзьмі, якія давалі інфраструктуру і ўсё астатняе для таго, каб весці той тып вайны, які Расія вядзе ва Украіне.

Штурмовая бригада подразделение «Азов» ведет огонь из гаубицы 2А65 «Мста-Б» в окрестностях Бахмута. Украина, 6 февраля 2023 г. Фото: Reuters
Штурмавая брыгада падраздзялення «Азоў» вядзе агонь з гаўбіцы 2А65 «Мста-Б» у ваколіцах Бахмута. Украіна, 6 лютага 2023 г. фота: Reuters

 — Па-вашаму, што значыць увядзенне Беларуссю кантролю на мяжы з Расіяй?

— Абсалютна дакладна — гэта інтуітыўнае разуменне тых працэсаў, якія ўжо пачынаюцца ў Расіі. Як гэта ні парадаксальна гучыць.

Безумоўна, Беларусь не дэманструе прасунутага мыслення, я маю на ўвазе знешне- і ўнутрыпалітычнае. Але тут мы бачым абсалютна дакладна інтуітыўнае разуменне. У Расіі адбываецца рэзкае аслабленне сілавой вертыкалі і кантролю, што заўсёды дамінавала ў Расійскай Федэрацыі, і вялікае вяртанне людзей з крымінальнымі схільнасцямі, якія бескантрольна могуць выкарыстоўваць зброю для вырашэння тых ці іншых крымінальных ідэй і задач. Мінск інтуітыўна адчувае, што вось гэтая хваля крыміналітэту, якая цалкам захлісне ў найбліжэйшай будучыні расійскія тэрыторыі, можа перакінуцца на Беларусь.

Сапраўды, трэба татальна закрывацца, бо ў Расіі будзе ісці вельмі маштабны крымінальны працэс — унутранае ўзаемнае знішчэнне. Не рэвалюцыя ў класічным разуменні слова, а хутчэй — вялікі шматмерны бунт з ужываннем агнястрэльнай зброі. І ўсё гэта можа перакінуцца на тэрыторыю Беларусі. Таму, вядома ж, краіна мусіць закрывацца, калі хоча захаваць больш-менш сваю тэрыторыю ў недатыкальнасці ад такога тыпу эксцэсаў.

— Чаму ўкраінскія ўлады спрабуюць знізіць чаканні ад контрнаступлення?

— Мы не спрабуем знізіць чаканні, мы хочам мець эфектыўнае контрнаступленне. Мы проста правільна спрабуем расставіць акцэнты ў тым, што контрнаступленне — гэта не нейкае адно мерапрыемства з ваў-эфектам, гэта мноства розных дзеянняў, гэта дзясяткі, сотні аперацый. Частка з іх ужо ідзе па знішчэнні жывой сілы і тэхнікі Расійскай Федэрацыі.

Гэта расцягнецца ў часе і не будзе выглядаць так, што сёння пачалі і праз дзве гадзіны скончылі. Мы хочам, каб была, хутчэй, аб’ектыўнейшая ацэнка, бо ідзе вайна вельмі вялікага аб’ёму, лінія фронту — больш за 700 кіламетраў, інтэнсіўнасць надзвычай высокая, колькасць жывой сілы, задзейнічанай з расійскага боку, — гэта сотні тысяч мабілізаваных, бранятэхніка, авіяцыя, артылерыя. Гэта вельмі складаны, шматмерны, вялікі, цяжкі працэс. І да яго трэба ставіцца менавіта так. Не з пункту гледжання чакання, што вельмі хутка ўсё будзе вырашана, а з пункту гледжання, што гэта будзе працэс канчатковага разбурэння на нашай тэрыторыі расійскага экспансіянісцкага тыпу дзяржавы. І, адпаведна, гэтая праца можа мець працяглы прамежак часу, і трэба да гэтага ставіцца аб’ектыўна.

Чытайце таксама