У Маскве беларус паспрабаваў абмяняць буйную суму. Касірка проста сышла са 146 тысячамі даляраў
16 студзеня 2023 у 1673875740
«Зеркало»
Каля 10 млн расійскіх рублёў страціў беларус у Маскве пасля спробы абмяняць іх на даляры па выгадным курсе. Пра гэта піша ТАСС са спасылкай на праваахоўныя органы РФ.
«Мужчына з дапамогай мэсэнджара Telegram знайшоў абменны пункт на 3-й Цвярской-Ямской вуліцы, дзе яму абяцалі абмяняць амаль 10 млн [расійскіх] рублёў на даляры па выгадным курсе», - сказаў суразмоўца агенцтва.
Ён аддаў грошы дзяўчыне-касірцы, якая, сказаўшы, што адыдзе ў сховішча, знікла разам з грашыма.
Невядома, які курс прапанавалі беларусу, але паводле ўсярэдненага курсу 10 млн расійскіх рублёў - гэта каля 146 тысяч даляраў.
Па гэтым факце праводзіцца праверка.